![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
А вот бывало - подумываешь, с чего начать знакомство с белорусской литературой? Естественно, только в оригинале.
И вот - ТОП 10 книг белорусской литературы, как сейчас принято говорить, от Адама Глобуса.
Я вот по весне только п. 4 прочитал. Так что все еще впереди!
Так, глядишь, и смогу тексты на белорусском сам производить.
Оригинал взят у
adam_hlobus в кнігі

![[livejournal.com profile]](https://www.dreamwidth.org/img/external/lj-userinfo.gif)
10 класічных беларускіх кніжак,
якія сам я прачытаў з вялікай асалодай
і раю адкрыць для сябе ўсім тым,
хто чытае на нашай мове:
1. Анатоль Сыс “Пан-лес” – адна з найлепшых кніжак у тутэйшай паэзіі, за ўсе яе часы. Павер мне.
2. Міхась Стральцоў “Выбранае” – у кнізе майстар сабраў найлепшае. Стральцоў – майстар, які усё яшчэ чакае збору твораў, чакае сваіх даследчыкаў і чакае новых чытачоў.
3. Алесь Наўроцкі “Валун” – кніга апавяданняў. Яна выйшла ў 1976 годзе і моцна паўплывала на творчасць беларускіх нонканфармістаў.
4. Уладзімір Караткевіч “Дзікае паляванне караля Стаха” – прыгодніцкая аповесць, якая натхняе на змаганне за беларушчыну не адно пакаленне рамантыкаў, вартая хуткага прачытання і няспешнага перачытвання.
5. Янка Брыль “Лірычныя запісы і мініяцюры” сабраныя ў 5-ым томе збора твораў. У Брыля трэба вучыцца мове, вучыцца дыхаць ёй, вучыцца думаць на ёй. Мова Брыля – узорная.
6. Максім Танк “Дзённікі” сабраныя ў 9-тым і 10-м тамах збора твораў падыходзяць для сур’знага чытання. Сярод моднай цяпер дакументалістыкі, дзённікі Танка ўражваюць маштабнасцю, шчырасцю і дакладнасцю.
7. Уладзімір Дубоўка “Пялёсткі” – апавяданні-успаміны, што склалі кнігу добрага паэта, маюць шмат падтэкстаў і загадак, якія адкрыюцца дасціпнаму і ўважліваму чытачу.
8. Максім Багдановіч “Вянок” – вершы любімага паэта ўсіх беларусаў і цябе не пакінуць раўнадушным.
9. Якуб Колас “Сымон Музыка” – у час, калі пануюць норавы паліцыянтаў, палітыкаў і вайскоўцаў, варта спыніцца і прачытаць паэму пра творцу, пра музыку і каханне.
10. Янка Купала “Тутэйшыя” – трагікамічныя сцэнкі з далёкага мінулага перагукаюцца з нашай тлумнай сучаснасцю. Жыццё, як вядома, трагедыя, але ёсць ў ім і шмат вясёлых момантаў, геній Купалы прымусіць цябе пасмяцца, паплакаць і задумацца.